Пазнавальнае мерапрыемства для старшай групы ”Ад маленькай іскры вялікі пажар”


”Ад маленькай іскры вялікі пажар”


Мэта:
Замацаваць веды дзяцей аб пажаранебяспечных прадметах і сродках пажаратушэння. Расказаць аб карысці агню для чалавека.
Працягваць вучыць дзяцей выконваць  правілы пажарнай бяспекі і асцярожна абыходзіцца з агнём.
Садзейнічаць развіццю маўлення, памяці і лагічнага мыслення.

Матэрыял: малюнкі, макет дома, вядзёркі, лапаткі, пажарная машына (цацка), тэлефоны, званочак, шары, чырвоны фламасцер.

Ход мерапрыемства:
Выхавальнік: Калі вы адгадаеце маю загадку, то даведаецеся аб чым пойдзе наша размова.
Красный зверь в печи сидит
Красный зверь на всех сердит.
Он от злости ест дрова
Может час, а может два
Ты рукой его не тронь,
Искусает всю ладонь
Выхавальнік: Правільна, агонь. Сёння на занятку мы пагаворым пра агонь, пра пажарную бяспеку. З дапамогай чаго людзі запальваюць агонь? (так, з  дапамогай запалак). А дзе мы  можам іх  набыць? А дзе захоўваюцца запалкі ў вас дома? А як вы лічыце, агонь прыносіць чалавеку дабро або зло? Так, агонь можа прыносіць чалавеку карысць (прыгатаваць ежу, абагрэць памяшканне, асвяціць памяшканне, або дарогу).

Вершы пра агонь які прыносіць карысць чалавеку (чытаюць дзеці).

1. Нам без доброго огня
Обойтись ни дня нельзя
Он надежно дружит с нами
Гонит холод, гонит мрак.
Он приветливое пламя поднимает будто флаг.

Нам огонь хороший нужен.
И за то ему почет,
Что ребятам греет ужин,
Режет сталь и хлеб печет.

Выхавальнік: Ці ведаеце вы, якія прадметы лічацца пажаранебяспечнымі, або якія прадметы хутка загараюцца? Выклікаць да дошкі дзіця, каб адзначыць чырвоным фламасцерам гэтыя прадметы на малюнку.
Якія сродкі пажаратушэння вы ведаеце? (вада, пясок, агнетушыцель)
А калі невялікае щзгаранне і яно на вуліцы, мы паспрабуем  затушыць агонь самі (дзеці бягуць з лапаткамі і вёдрамі і “тушаць”  пажар).
Выхавальнік: Дзеці, да нас за дапамогай звярнулася мышка, яна запаліла свечку і скінула яе на падлогу, узнік пажар, сама яна не справілася і просіць нас дапамагчы патушыць пажар. Я буду задаваць вам пытанні і, калі вы дасцё правільны адказ на яго, то адзін маленькі язычок агню патухне. Давайце дапаможам мышцы.
Вы адказвайце толькі так аба не.
Усім дзецям патрэбна знаць
Што з агнем нельга гуляць    так
А з агнем яны гуляюць      не
Для дзяцей пажар гэта жарт (шутка)  не
Запаліў лісты Максім
Каля агню ён скача ліха
Дзеці, дайце адказ мне
Добра гэта, або не?   не
Пад сталом гуляе Света,
Запаліла яна свечку,
Дзеці, дайце адказ мне
Добра гэта, або не?   Не
Вова запалкамі гуляе,
Мама гэта не дазваляе
Дзеці, дайце адказ мне
Добра гэта, або не?   Не
Ты агонь папробуй тронь
Дзеці, дайце адказ мне
Забаліць яму ці не? так 
Маму слухаем заўсёды?      Так
Можна з запалкамі гуляць? Не
З агнём заўсёды ты асцярожны? Так
То і закончыць гульню можна.

Гульня “Тупаем, пляскаем”
Калі дзеці паступаюць правільна –пляскаем у далоні, а калі не – тупаем.

Знаем мы з вамі сябры, што з агнем гуляць нам нельга  (пляскаем)
Запалкі весела гараць
Буду з імі я гуляць    (тупаем)
Коля выбежаў за дом
Там гуляе ён з агнём. (тупаем)

Ён бяспечны, Лена  знае
Прас яна больш не уключае. (пляскаем)
Таня з Нінаю гуляюць
Газ яны самі уключаюць. (тупаем)
Клім убачыў  дом гарыць
Выклікае 101 (пляскаем)

Выхавальнік: А цяпер уявіце сабе такую сітуацыю, дома вы засталіся адны, і ў гэты час узнік пажар. Што патрэбна зрабіць у першую чаргу? Так, патэлефанаваць па нумары 101. А як правільна гэта зрабіць? (Дзеці набіраюць самі нумар 101 і выклікаюцць РАНС).
А затым прыязджае пажарнік на пажарнай машыне.

Дзеці чытаюць вершы:
С огнём бороться мы должны
Мы смелые работники,
С водою мы напарники.
Мы очень людям всем нужны
На то мы и пожарники.
Сам не справишься с пожаром
Этот труд не для детей,
Не теряй секунды даром
«101» звони скорей!

Выхавальнік: Якім павінен быць пажарны? (смелым, хуткім, сільным, адважным)

Падвесці вынік занятка  (якую тэму абмяркоўвалі, што спадабалася, па якім нумары тэлефона выклікацць пажарную машыну).